lipski (lipski) wrote in ehu,
lipski
lipski
ehu

Сенат ЕГУ і забастоўка палітолагаў

Сёння адбылося паседжанне Сенату ЕГУ, на якім разглядаўся адкрыты ліст выкладчыкаў Дэпартаменту паліталогіі.

Перад разглядам гэтага пытання, якое было ўжо ўнесенае ў парадак дня, сенатары яшчэ пэўны час вырашалі, ці варта яго абмяркоўваць, бо, маўляў, гэта ліст ад нейкіх прыватных асобаў, якія да ЕГУ ня маюць ніякага дачынення, і канфлікту ніякага няма…

Вынікі разгляду такія:
1) Пытанні перагляду прызначэнняў куратара і інш. Сенат не разглядае, бо не мае такой кампетэнцыі,
2) Прызначэнні былі зроблены ў адпаведнасці са Статутам,
3) Ствараць пагандняльную камісію немэтазгодна (бо канфлікту ж няма).

Высновы:
1) Адміністрацыя ўхілілася як ад правядзення трохбаковага Форуму, гэтак і ад вырашэння канфлікту ў Сенаце, вырашыўшы проста яго “зліць”,
2) У ЕГУ непажадана прысутнасць супольнасцяў, якія салідарна адстойваюць свае правы,
3) Адміністрацыя хутчэй пагодзіцца набраць на чытання курсаў неспецыялістаў, чым пойдзе нават на нязначныя саступкі ўласным супрацоўнікам, якія пасмелі выказаць нязгоду з парушэннем акадэмічных свабод у “самым свабодным з беларускіх ВНУ”.
4) Пацвердзіўся дыягназ Віталя Сіліцкага пра саўковасць ЕГУшнай адміністрацыі.

Што далей?

Паводле рашэнняў Сенат мусіць накіраваць палітолагам ліст у адказ на іх запыт. Пасля атрымання гэтага ліста намі будзе зроблена афіцыйная заява адносна далейшых дзеянняў.

У святле сёняшніх рашэнняў Сенату выглядае малаверагодным далейшае супрацоўніцтва з ЕГУ. У рэшце рэшт, нам так і не атрымалася за 3 гады атрымаць ад ЕГУ тое, што мы хацелі – займацца навуковай дзейнасцю пад эгідай універсітэту, бо ў ЕГУ навукі проста няма. І вельмі мала верагоднасці, што яна там з’явіцца.

Вялізны дзякуй ўсім, хто нас падтрымліваў словам і справай. Асабліва нашым студэнтам і іхняму прадстаўніцтву ў Сенаце.
Tags: канфлікт у ЕГУ
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 60 comments